Навіны і артыкулы

Зміцер Лупач троліць сістэму: аплачвае штраф па адным рублі і фатаграфуецца на фоне квітанцый
| Падзеі 26

Зміцер Лупач троліць сістэму: аплачвае штраф па адным рублі і фатаграфуецца на фоне квітанцый

Журналіст-фрылансер Зміцер Лупач не згодны са штрафами на суму ў 1020 рублёў за супрацоўніцтва з “Белсатам” і ўдзел у недазволеным Дні Волі. ...

Праз некалькі дзён суд у Шаркаўшчыне пакараў журналіста яшчэ адным штрафам за супрацоўніцтва з тэлеканалам “Белсат” без акрэдытацыі.

Аспрэчыць рашэнні ў Віцебскім абласным судзе Лупачу не ўдалося, таму давялося штраф плаціць. Пасля кансультацыі з віцебскім праваабаронцам Паўлам Левінавым журналіст вырашыў аплачваць штраф часткамі па адным рублі.

— Штрафы, лічу, невялікія. Вялікія штрафы, на маю думку, усе пачнуць атрымліваць тады, калі ўвогуле перастане працаваць эканоміка. Зараз яна “дыхае на ладан”, бюджэт трэба чымсьці напаўняць. І калі бюджэт не напаўняе эканоміка, тады яго напаўняюць штрафныя санкцыі. У нас жа як выбудаваны Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях? Крок управа, крок улева — гэта адміністрацыйнае парушэнне, — гаворыць праваабаронца Павел Левінаў.

Квітанцыю ў Шаркаўшчынскі суд, Зміцер Лупач раздрукаваў памерам 1,5х1,5 метра. Як кажа журналіст, сваімі дзеяннямі ён хоча паказаць абсурднасць судоў над журналістамі.

Нагадаем, падставай для прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці журналіста-фрылансера з Глыбокага стала яго супраца з тэлеканалам “Белсат”.

Крыніца