Навіны і артыкулы

Журналіст з Рэчыцы выпраўляе назвы вуліц у сталіцы
| Падзеі 40

Журналіст з Рэчыцы выпраўляе назвы вуліц у сталіцы

Журналіст-фрылансер, сябра ГА “БАЖ” Андрэй Мядзведзеў з Рэчыцы дамогся, каб у касах мясцовага чыгуначнага вакзала яму выдавалі квіткі на праезд на беларускай мове. ...

“Рэчыцкія касіркі ўжо прызвычаіліся да мяне, некаторыя нават не пытаюцца і самі друкуюць квіткі па-беларуску. Але ў мяне такое ўражанне, што я адзін такі, хто просіць квіток па-нашаму”, — кажа Мядзведзеў.

Розныя людзі з розных мясцін краіны некалькі гадоў запар пісалі ў дзяржаўнае прадпрыемства “Беларуская чыгунка”, каб і на транспарце захоўвалася роўнасць беларускай і рускай моў. Найбольшыя высілкі ў гэтым напрамку рабілі і робяць ініцыятары праекту “Абаронім мову разам!”.

“Я таксама падтрымліваю гэтую ініцыятыву, — тлумачыць  сваю пазіцыю карэспандэнту службы маніторынгу ГА “БАЖ” Андрэй Мядзведзеў. — Быў неяк у сталіцы ў шматфункцыянальным комплексе “Маяк Мінску”. Там панавешвалі шыльдаў з назвамі вуліц на незразумелай транслітарацыі. На жаль, мінчукам не да таго — ім і так добра. Давялося самому звярнуцца праз электронную пошту ў адміністрацыю Першамайскага раёна Мінска”.

Журналіст звяртаў увагу на неабходнасць рабіць шыльды згодна з законам “Аб найменнях геаграфічных аб'ектаў” ды Інструкцыяй па транслітарацыі назваў літарамі лацінскага алфавіту.

На зварот своечасова адрэагаваў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска Дзмітрый Шашок. Ён паведаміў, што на адрас ТАА “Зомекс Інвестмент” накіраваны запыт з просьбай замяніць шыльды на адпавядаючыя заканадаўству. Да таго ж, паводле адказу, зварот Андрэя Мядзведзева застаецца на кантролі ў адміністрацыі раёна.

Крыніца