Навіны і артыкулы
Затрыманага журналіста пратрымалі ў міліцыі паўтары гадзіны ФОТА
На плошчы Якуба Коласа ў Мінску затрымалі незалежнага журналіста Аляксандра Зянкова, які здымаў перформанс супраць хатняга гвалту. ...
10 снежня ініцыятыва «Маршыруй, дзетка» зладзіла «арт-акцыю» супраць хатняга гвалту над жанчынамі, мужчынамі, дзецьмі.
Пасля затрымання журналіста даставілі ў аддзяленне міліцыі Савецкага раёна Мінска, дзе ўзялі тлумачэнні, а таксама скапіявалі відэазапіс з камеры журналіста.
Прыкладна праз паўтары гадзіны пасля затрымання Аляксандра Зянкова вызвалілі.
Журналіст мае намер абскардзіць дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, бо заканадаўства прадугледжвае адказнасць за стварэнне перашкодаў для працы журналістаў і адвольнае затрыманне.
На фота: Затрыманы журналіст Аляксандр Зянкоў чакае міліцэйскую машыну.



