Навіны і артыкулы

У Мінску пройдзе міжнародная канферэнцыя па фрыланс-журналістыцы (РЭГІСТРАЦЫЯ)
Аб’яднанне журналістаў-фрылансераў поўдня Швецыі Frilans Syd і БАЖ ладзяць міжнародную канферэнцыю. ...
Мерапрыемства "Выклікі і перспектывы для фрыланс-журналістаў: Швецыя — Беларусь" пройдзе ў Мінску 12 сакавіка і збярэ прадстаўнікоў журналісцкай супольнасці з Беларусі і Швецыі.
Сярод тэмаў канферэнцыі:
Умовы працы і сацыяльныя гарантыі для фрылансераў Швецыі
Фрыланс-суполкі і незалежныя каворкінгі медыя-фрылансераў
Фрыланс-журналістыка і дэмакратыя: досвед Швецыі і Беларусі.
Удзел у мерапрыемстве прымуць калегі са Швецыі. Для ўдзелу журналістам з Беларусі неабходна ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА.
З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца да Андруся Клікунова adukacyja@baj.by .