Навіны і артыкулы

Дзе журналісты-фрылансеры бяруць тэмы для праектаў? Глядзіце відэа з жыцця шведскіх калег
| Падзеі 176

Дзе журналісты-фрылансеры бяруць тэмы для праектаў? Глядзіце відэа з жыцця шведскіх калег

У Гомлі сустрэліся беларускія і шведскія фрылансеры, каб падзяліцца досведам працы. ...

На адукацыйнай пляцоўцы “Медыяпрастора” у Гомелі калегі–журналісты з дзвюх краінаў дзяліліся досведам, распавядалі пра свае праблемы ды выклікі.

Вялікую цікаўнасць у беларускай аудыторыі выклікалі праекты шведскіх журналістаў. 

Маргарэта Флігт распавяла пра сваё журналісцкае гістарычнае даследаванне пра знішчэнне хворых людзей нацыстамі ў Еўропе на прыкладзе сваёй сям’і, калі яе дзед, хворы на шызафрэнію, спачатку быў прымусова стэрілізаваны і потым знішчаны.

Журналістка паказала, як праз персанальную, сямейную гісторыю можна распавесці пра цэлую з’яву.

Фотакарэспандэнт Эрык Мартэнсон пазнаёміў беларускіх калегаў са сваім фотапраектам, які прысвечаны шведскім пасяленцам ва Украіне, якіх ён цягам года фатаграфаваў.

Журналістка-фрылансерка Муа Скімуціс распавяла пра сваё змаганне з ісламафібіяй праз асвятленне культурніцкіх падзей на Бліжнім Усходзе.

Падрабязнасці сустрэчы глядзіце ў відэа Ларысы Шчыраковай для Freelance.baj.by