Навіны і артыкулы

Freelance.baj.by - навошта?

Freelance.baj.by - навошта?

Штодня сотні навінаў, здымкаў, артыкулаў не знаходзяць сваёй аўдыторыі, так і застаючыся ідэямі ў галовах журналістаў і рэдактараў. Адны скардзяцца на недахоп працоўных рук, ...

Наш рэсурс вырашае гэтую праблему. Гэта месца для сустрэчы вольных журналістаў і рэдакцыяў.

Якая карысць?

Рэдакцыя зможа знайсці тут спецыяліста з адпаведнымі магчымасцямі і ў адпаведным месцы. Вольныя журналісты змогуць прапанаваць СМІ свае работы або ідэі да ажыццяўлення.

Для каго?

Гэта сервіс для СМІ, якія хочуць разнастаіць сваё інфармацыйнае напаўненне ды пашырыць аўдыторыю. Гэта сервіс для журналістаў, якія хочуць знайсці дадатковыя замовы, стаць аўтарамі новых медыяў ды паглыбіць прафесійныя сувязі з рэдакцыямі.

Як гэта працуе?

Сервіс працуе па прынцыпе сацыяльнай сеткі з акцэнтам на аб’явах аб прапановах матэрыялаў або вакансіях. Ён бясплатны, уяўляе сабой закрытую сістэму з персанальнай ідэнтыфікацыяй. Яго праца грунтуецца на добраахвотнасці карыстальнікаў пры апублікаванні асабістых дадзеных. Сервіс абаряняе аўтарскія правы і клапоціцца пра недапушчэнне крадзяжу ідэй.