Навіны і артыкулы

Правілы карыстання рэсурсам Freelance.baj.by

Правілы карыстання рэсурсам Freelance.baj.by

Правілы карыстання рэсурсам Freelance.baj.by абавязковыя для зарэгістраваных карыстальнікаў. Гэтыя простыя рэчы дапамогуць кліентам атрымліваць нашыя паслугі, пазбягаючы лішніх ...

Тэрміны ды вызначэнні

У нашай працы мы карыстаемся наступнымі тэрмінамі ды вызначэннямі.

Акаунт — рэгістрацыя карыстальніка на Freelance.baj.by, што азначае стварэнне асабістага профілю з асабістай прафесійнай інфармацыяй ды размяшчэнне сваіх прапановаў аб супрацы.

Карыстальнік — фізічная або юрыдычная асоба, якая мае акаунт на Freelance.baj.by і карыстаецца паслугамі ды сервісамі рэсурса ў адпаведнасці з Правіламі.

Рэдакцыя — зарэгістраваны карыстальнік Freelance.baj.by, які ажыццяўляе пошук ды наём супрацоўнікаў для сваіх праектаў.

Фрылансер — зарэгістраваны карыстыальнік Freelance.baj.by, які ажыццяўляе паслугі па рэалізацыі журналісцкіх матэрыляаў на замову Рэдакцыі або прапаноўвае ўласны кантэнт для публікацыі ў СМІ.

Наведнік — карыстальнік, які не зарэгістраваны на сервісе Freelance.baj.by, ён мае абмежаваны доступ да паслугаў і сервісаў рэсурса: можа праглядаць публікацыі на галоўнай старонцы, а таксама бачыць у профілях Карыстальнікаў толькі біяграфічна-прафесійную інфарамацыю з кантактамі.

Пра Freelance.baj.by і яго паслугі

Freelance.baj.by — гэта месца для сустрэчы вольных журналістаў ды рэдактараў, прафесійная сацыяльная сетка.

Функцыі. Тут Рэдакцыя можа апбулікаваць замову на выкананне пэўнага журналісцкага задання, а Фрылансер адпаведна прапанаваць свае паслугі па яго выкананні. Таксама Фрылансер размяшчае для продажу ўласную інтэлектуальную прадукцыю у выглядзе гатовага матэрыляу або яго праекту. Фрылансеры могуць размяшчаць любую асабістую інфармацыю прафесійнага накірунку, якая дапаможа ім канкураваць з іншымі фрылансерамі.

Водгукі. Рэдакцыі могуць пакідаць водгукі аб якасці паслуг канкрэтнага выканаўцы, журналісты таксама могуць пакідаць водгукі аб досведзе супрацы з пэўнай рэдакцыяй. Пошукавы сервіс па базе Рэдакцыяў і Фрылансераў улічвае рэйтынг Карыстальніка з сумы пазітыўных і негатыўных водгукаў. Сервіс у выніках пошукавага запыту выдае Карыстальнікаў з найбольш пазітыўнай рэпутацыяй.

Аплата. Паслугі ды сервісы Freelance.baj.by прапаноўваюцца на бясплатнай аснове. Адміністрацыя мае права змяніць умовы прадастаўлення паслуг у любы момант. Карыстальнік пагаджаецца, што Freelance.baj.by не нясе адказнасці перад ім самім або трэцімі асобамі за за любую змену, абмежаванне або прыпыненне доступа да паслугаў і сервісаў рэсурса.

Інфармацыйная дзейнасць. Freelance.baj.by публікуе інфармацыйныя матэрыялы, якія дапамогуць Карыстальнікам падвысіць прававы і адукацыйны узровень ведаў аб фрылансе. Freelance.baj.by ажыццяўляе інфармаванне Карыстальнікаў аб мерапрыемствах, што адбываюцца ў межах кампаніі “За Фрыланс”, конкурсах ды навучальных праектах.

Дачынны праект. Рэсурс Freelance.baj.by з’яўялецца дачынным праектам кампаніі ў падтрымку правоў журналістаў-фрылансераў “За Фрыланс”. Кампанія “За Фрыланс” ажыццяўляецца ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з канца 2011 года.

Месца рэсурса. Freelance.baj.by з’яўляецца пасярэднікам ў працоўных, аўтарскіх або грамадзянскіх стасунках паміж Рэдакцыяй і Фрылансерам, прадастаўляе паслугі па размяшчэнні інфармацыі аб замовах і прапановах Карыстальнікаў, паслугі для паляпшэння камунікацыі паміж Рэдакцыяй і Фрылансерам, таксама можа прадастаўляць паслугі прававога кансультавання ў спрэчных сітуацыях.

Фрылансеру: як стаць Карыстальнікам?

Паслугі ды сервісы ресурса Freelance.baj.by накіраваныя ў першую чаргу на прафесійнае развіццё сяброў ГА “БАЖ”. Таму ўмовай рэгістрацыі Карыстальніка ў якасці Фрылансера з’яўляецца сяброўства ў дадзенай арганізацыі. Для Наведнікаў, якія на момант рэгістрацыі не маюць сяброўства ў БАЖ, рэсурс прапануе двухмесячны тэрмін карыстання паслугамі з далейшым прыпыненнем функцыянавання акаунта да моманту ўступлення ў арганізацыю. Пра тое, як і для чаго станавіцца сябрам ГА “БАЖ”, падрабязней чытайце тут.

Каб стаць Карыстальнікам Freelance.baj.by, неабходна карэктна запоўніць рэгістрацыйную форму з асабістымі дадзенымі, падаючы праўдзівыя актуальныя звесткі аб сабе, прачытаць і пагадзіцца з Правіламі карыстання рэсурсам. Пры змяненні пэўных звестак, Карыстальнік абавязуецца ўнесці адпаведныя змены ў сваім профілі ў бліжэйшы час.

Адзначым, што для рэгістрацыі неабходна падаваць Ваш кантактны тэлефон. Ён можа спатрэбіцца для сувязі Адміністрацыі рэсурса з Вамі, аднак у першую чаргу гэта неабходна для сувязі Рэдакцыяў з Фрылансерамі.

Пасля рэгістрацыі Карыстальнік атрымлівае логін і пароль для доступу да сервісаў Freelance.baj.by. Карыстальнік абавязуецца трымаць іх у бяспецы ад трэціх асобаў, а таксама несці адказнасць за ўсё, што будзе зроблена пад ягоным логінам і паролем на Freelance.baj.by. Карыстальнік мае права зарэгістраваць толькі адзін акаунт.

Freelance.baj.by пакідае за сабой права адмовіць у рэгістрацыі, часова прыпыніць функцыянаванне акаунта або закрыць доступ да сервісаў рэсурса любому Карыстальніку без тлумачэння прычынаў.

Рэдакцыям: як стаць Карыстальнікам?

Для таго, каб карыстацца паслугамі ды сервісамі Freelance.baj.by, Рэдакцыя мусіць даслаць заяўку ў Службу падтрымкі на мэйл freelance@baj.by або звязацца з Адміністратарам па тэлефоне +375292366986. Для рэдакцыяў прадугледжаны персанальны рэжым рэгістрацыі, каб пазбегнуць стварэння акаунтаў трэцімі асобамі, а таксама дублявання рэдакцыйных профіляў.

Падаючы заяўку, Рэдакцыя прадастаўляе праўдзівыя ды актуальныя звесткі, пагаджаецца з Правіламі карыстання рэсурсам. Пры змяненні пэўных звестак, Рэдакцыя абавязуецца ўнесці адпаведныя змены ў сваім профілі ў бліжэйшы час.

Пасля атрымання заяўкі, Адміністратар стварае акаунт Рэдакцыі ды перадае кантактнай асобе логін і пароль для доступу да сервісаў Freelance.baj.by. Рэдакцыя абавязуецца трымаць іх у бяспецы ад трэціх, не маючых дачыненне да рэдакцыйнай дзейнасці, асобаў, а таксама несці адказнасць за ўсё, што будзе зроблена пад гэтым логінам і паролем на Freelance.baj.by.

Адносіны паміж Рэдакцыяй і Фрылансерам

Freelance.baj.by з’яўляецца пасярэднікам паміж Карыстальнікамі рэсурса, прадастаўляючы месца і інструменты для пошука супрацоўнікаў і ажыццяўлення праектаў. Дамовы на выканнне паслугаў, дамовы аб продажы інтэлектуальнай маёмасці ажыццяўляюцца паміж Рэдакцыяй і Фрылансерам непасрэдна, без удзелу Freelance.baj.by. Рэсурс не нясе адказансці за тэрміны, якасць выканнання паслуг, а таксама за спосабы, памер і час аплаты. Гэта сфера адказнасці бакоў, якія заключылі дамову (у вуснай або пісьмовай форме). Рэдакцыі ды Фрылансеры самастойна нясуць адказнасць за выкананне абавязкаў, якія яны на сябе ўсклалі ў межах заключаных паміж сабой дамоўленасцяў.

Аб абароне інтэлектуальнай маёмасці і аўтарскім праве

Сферы адказнасці Фрылансера

Фрылансер можа прапаноўваць Рэдакцыям для набыцця журналісцкія матэрыялы ў гатовым для публікацыі выглядзе або праекты матэрыялаў.

Гатовыя матэрыялы. У выпадку размяшчэння абвесткі аб продажы гатовага матэрыялу Фрылансер гарантуе, што ён з’яўляецца аўтарам дадзенага матэрыялу, а таксама што публікацыя абвесткі не парушае аўтарскіх правоў трэціх асоб. У выпадку калі матэрыял зроблены ў суаўтарстве, Фрылансер, які размяшчае абвестку, абавязаны атрымаць згоду ў суаўтара на публікацыю. Атрыманы дазвол павінен мець актуальнае выражэнне: запісаная на дытафон згода або тэкставае паведамленне з ідэнтыфікацыяй.

Фрылансер самастойна вырашае, у якім аб’ёме і ў якой якасці (адносіцца да здымкаў, гукаў і відэопрадукцыі) публікаваць матэрыялы ў абвестках для набыцця Рэдакцыямі.

Праекты матэрыялаў. У выпадку размяшчэння абвесткі з праектам матэрыялу Фрылансер самастойна вырашае, наколькі дэталёва раскрываць тэму перад ажыццяўленнем праекта.

Сферы адказнасці Рэдакцыяў і іншых Карыстальнікаў

Рэдакцыя можа прымаць прапановы Фрылансера пра набыццё гатовага матэрыялу, замаўляць ажыццяўленне праекта, прапанаванага Фрылансерам, або наймаць выканаўцу для рэдакцыйнага задання. Рэдакцыя абавязуецца выконваць патрабаванні Закона аб абароне аўтарскіх правоў у пунктах абароны твора ад скажэння, абароны права аўтара на аўтарства і аўтарскую ўзнагароду (аб апошнім бакі дамаўляюцца персанальна).

Забароны. Правілы рэсурса Freelance.baj.by забараняюць Рэдакцыям ды іншым Карыстальнікам браць для публікацыі творы, якія размешчаныя Фрылансерамі для продажу, або перадаваць гэтыя творы трэцім асобам без дазволу аўтара. Таксама Рэдакцыям забараняецца выкарстоўваць унікальныя праекты матэрыялаў Фрылансераў для рэалізацыі іншымі асобамі без дазволу аўтара праекту. Тыя ж забароны датычаць Фрылансераў у дачыненні да Рэдакцыяў. Атрыманы дазвол павінен мець актуальнае выражэнне: запісаная на дытафон згода або тэкставае паведамленне з ідэнтыфікацыяй.

Наступствы. У выпадку парушэння Карыстальнікам вышэй азначаных правілаў пацярпелы бок або іншая зацікаўленая асоба звяртаецца да Адміністрацыі рэсурса Freelance.baj.by са скаргай. Тэхнічныя магчымасці рэсурса дазваляюць вызначыць, хто і калі наведваў профіль Карыстальніка з матэрыялам або праектам, у дачаненні да якога адбылося правапарушэнне. Далей Адміністрацыя перанакіроўвае скаргу адказным асобам, на якую тыя мусяць даць адказ цягам 3 дзён і прыняць меры для задвальнення пацярпелага бока.

Прызнаючы высокую каштоўнасці рэпутацыі СМІ і журналістаў, Адміністрацыя Freelance.baj.by разлічвае на развязанне падобных спрэчак у прыватным рэжыме. Аднак Адміністрацыя пакідае за сабой права ў выключных выпадках выносіць спрэчкі ў публічнае поле. Калі бакі не дасягаюць пагаднення, акаунт Карыстальніка, які парушыў аўтраскія правы і Правілы, будзе заблаканваны на тэрмін да 1 месяца. У выпадку паўтарэння сітуацыі будзе прымацца рашэнне аб абмежаванні доступу да паслугаў і сервісаў нашага рэсурса.