Навіны і артыкулы

Дакумент "Хартыя  правоў журналістаў-фрылансераў"

Дакумент "Хартыя правоў журналістаў-фрылансераў"

Харытыя правоў журналіста-фрылансера прынятая і ўхваленая на штогадовай сустрэчы Еўрапейскай Федэрацыі Журналістаў 6-9 красавіка 2009 года. 12 верасня 2013 года дакумент ...

Прэамбула

Журналістыка фрыланса – гэта від журналістыкі, які атрымоўвае ўсё большы распаўсюд і складае неад’емную частку медыя-сектара. Гэтая Хартыя служыць “Еўрапейскай Федэрацыі Журналістаў”, яе арганізацыям-удзельнікам і МФЖ як важная аснова для паляпшэння прававога, сацыяльнага і прафесійнага становішча фрылансераў.

1. Кожны фрылансер мае права аб’ядноўвацца ў прафесійныя саюзы і сумеснай працай дамагацца паляпшэння становішча фрылансера і іншых журналістаў. Фрылансеры і іх саюзы павінны мець права прапаноўваць паслугі такім чынам, каб спрыяць салідарнасці паміж фрылансерамі, а таксама паміж фрылансерамі і штатнымі журналістамі, напрыклад, рэкамендаваць памер ганарараў і весці перамовы пра калектыўныя дамовы.

2. Кожны фрылансер павінен мець тыя ж прафесійныя правы, што і штатны журналіст, тое ж права збіраць інфармацыю, абараняць крыніцы, падтрымліваць этычныя стандарты.

3. Кожны фрылансер мае права на пісьмовы кантракт. Кожны фрылансер мае права ўдзельнічаць у перамовах аб працоўных умовах нароўні са штатнікамі

4. Кожны фрылансер захоўвае за сабой аўтарскае права. Усе фрылансеры павінны мець неад’емныя маральныя правы. Фрылансеры павінны мець права на калектыўныя перамовы аб сваіх аўтарскіх правах.

5. Кожны фрылансер павінен мець права выбіраць найбольш зручную для яго/яе форму фрыланса. Умоўны, або вымушаны фрылансер, які з’яўляецца эканамічна залежным, мае лічыцца наёмным працаўніком і павінен атрымліваць усе прадпісаныя законам правы і гарантыі.

6. Кожны фрылансер павінен мець права на абарону сацыяльных правоў на роўных умовах з наёмнымі працаўнікамі, напрыклад:

а) аплата бальнічнага,

б) пенсія па ўзросце,

в) дапамога па беспрацоўі,

г) дапамога па даглядзе дзіцяці для маці/бацькі, роўная з дапамогай наёмнаму работніку.

Гэта можна арганізаваць па-рознаму, у залежнасці ад асаблівасцяў кожнай асобнай краіны.

7. Кожны фрылансер мае права на роўнае стаўленне і атрыманне прыстойнай аплаты і, такім чынам, не падрываць становішча штатных працаўнікоў, аказваючы больш танныя паслугі.

Гэта ўключае права атрымоўваць навучанне, страхаванне і сістэму бяспекі падчас выканання задання ў небяспечных абставінах нароўні з наёмнымі работнікамі.

 

Ухвалена на штогадовай сустрэчы ЕФЖ у Бледзе, Славенія, 6-9 красавіка 2006 года