Навіны і артыкулы

Пампуйце і чытайце: дапаможнік для журналістаў-фрылансераў. Як арганізаваць свой бізнэс

Пампуйце і чытайце: дапаможнік для журналістаў-фрылансераў. Як арганізаваць свой бізнэс

Цяпер кнігу "Фрыланс у мас-медыя: Швецыя-Беларусь" вы можаце спампаваць на Freelance.baj.by. Чытайце і матайце на вус парады, як прасцей і эфектыўней арганізаваць свой фрыланс-бізнэс. ...

Кніга “Фрыланс у масмедыя: Швецыя — Беларусь” ёсць інструментальным дапаможнікам па тым, як быць паспяховым фрылансерам ва ўсіх сэнсах. Як быць журналістам і прадпрымальнікам, ведаць свае правы і ўмець імі карыстацца. У кнізе падрабязна распавядаецца, як пабудаваць правільную сістэму, каб праца стала для “журналіста-адзіночкі” прыбытковай. Выданне змяшчае ў сябе і практычныя парады ад журналістаў з вялікім досведам датычна страхавання, кіравання фінансамі, эканомікі фрылансу.

СПАМПАВАЦЬ►

Кніга напісаная трыма аўтрамі: шведамі Мікаэлем Бэрглінгам і Фрэдрыкам Нэйманам, а таксама беларускім юрыстам Аляксандрам Жуком.

З прадмовы да кнігі.

Мы пакінулі сталую працу ў вечаровых газетах, каб стаць фрылансерамі, хоць і не ведалі асабліва шмат пра свет фрылансу. Напачатку мы нярэдка наступалі на міны, дый цяпер працягваем вучыцца новаму.

Сёння многія рэпарцёры, фатографы ды людзі іншых медыйных прафесій пачынаюць шлях фрылансераў адразу пасля заканчэння вучобы – хочуць яны таго ці не хочуць.

Для многіх з іх справядлівая адна рэч: гэты шлях ніколі не бывае для іх такім, якім яны сабе яго ўяўлялі.

Жыццё фрылансера – гэта не толькі напісанне артыкулаў, фатаграфаванне, пераклад або праца над дызайнам. Сюды ўключаюцца і пытанні продажу, вядзення бюджэту, наладжвання кантактаў, здыму працоўнага памяшкання і выпраўлення тэхнічных збояў у кампутарах.

Карацей, фрылансер – гэта дробны прадпрымальнік.

Мы напісалі кнігу для вас – тых, хто пачынае займацца фрылансам ці ўжо прайшоў пэўны кавалак гэтага шляху.

Але таксама і для тых, хто толькі думае пра тое, каб стаць фрылансерам або проста цікавіцца тэмай.

Інакш кажучы, мы напісалі дапаможнік, якога нам самім не хапала, калі мы пачыналі фрылансіць.