Навіны і артыкулы

Прэзентуем “Анатомію фрылансу” — дапаможнік для журналістаў-фрылансераў (дадаўся фармат электроннай кнігі!)

Прэзентуем “Анатомію фрылансу” — дапаможнік для журналістаў-фрылансераў (дадаўся фармат электроннай кнігі!)

Як размаўляць з чыноўнікамі? Як атрымаць пасведчанне? Ці падпісваць дамову з рэдакцыяй? Падаецца, у прафесійнай дзейнасці журналістаў-фрылансераў больш пытанняў, чым ...

Фрыланс-журналістыка — з’ява маладая. Слова “фрыланс” толькі пачало прыжывацца, журналісты сталі смялець ды часцей называць сябе па-заморску, а людзі — паркысе разумець, што гэты “звер” не кусаецца.

Гэта пазітыўная тэндэнцыя зменаў, якім, на жаль, вельмі часта чыняцца перашкоды. Каб у прафесійнай дзейнасці фрыланс-журналістаў гэтых перашкодаў рабілася ўсё менш, у 2012 годзе распачалася кампанія “За фрыланс!”. І кніга “Анатомія фрылансу” сталася падсумаваннем нашага супольнага журналісцкага досведу ды эсенцыя ведаў пра фрыланс, атрыманых за першы год кампаніі.

Пра што расказвае “Анатомія фрылансу” – глядзіце ў нашай прэзентацыі.

Для чытання “Анатомія фрылансу” даступная ў фармаце PDF. Для мабільных прыстасаванняў ды электронных чыталак прапануем электронную кніжку (памер 3,7 мб). Каб спампаваць файл, трэба клікнуць па лінку і выканаць каманду "захаваць аб'ект як". Таксама запрашаем на водгукі і ацэнкі.