Навіны і артыкулы

Віншуем пераможцаў конкурса “Свабодны палёт-2014”

Віншуем пераможцаў конкурса “Свабодны палёт-2014”

Першае месца заняў артыкул Яўгена Бяласіна — фрылансера з Берасця. Другое месца атрымаў Віктар Масаловіч з Бабруйску, а трэцяе — Дзіяна Буракова з Магілева. ...

Уганараванне пераможцаў адбылося 6 сакавіка, у межах майстар-класа “Як пачаць зарабляць фрылансам?”. 

Работы ацэньваліся па 10-бальнай шкале паводле двух суб’ектыўных крытэрыяў: цікавасць і арыгінальнасць зместу. Праз найлепшыя работы мусіла адкрыцца штосьці новае ў беларускім фрылансе. У склад журы ўвайшлі 10 чалавек з ліку беларускіх прафесійных журналістаў і праваабаронцаў. Гэта прадстаўнікі розных рэдакцый, розных рэгіёнаў, у тым ліку журналісты-фрылансеры, якія перамаглі ў мінулагодніх конкурсах. 

Такім чынам, 1 месца ў конкурсе "Свабодны палёт-2014" ўзяла работа Мой свабодны палёт у тэму.

2 месца за графікай Усё магчыма.

3 месца — Нематериальное наследство

“Свабодны палёт” — гэта літаральны пераклад тэрміну фрыланс. Гэтая ідэя свабоды і пакладзеная ў аснову конкурсу. Яго арганізатары адмаўляюць традыцыйныя рамкі ды абмежаванні. На конкурс прымаюцца работы, незалежна ад жанру, даты ды месца апублікавання, і нават сам факт апублікавання не такі ўжо істотны. Галоўнае — каб гэта было пра беларускі фрыланс. Конкурс праводзіцца з 2012 года.