Навіны і артыкулы

Як журналісту зарабіць на фрылансе: майстар-клас Таранціны-Ждановіча. Відэа

Як журналісту зарабіць на фрылансе: майстар-клас Таранціны-Ждановіча. Відэа

Фрыланс на практыцы ад вядомага беларускага фотажурналіста Аляксандра Таранціны-Ждановіча, які заснаваў сямейнае журналісцкае агенцтва “Таранціны і сыны”. ...

6 сакавіка кампанія “За фрыланс!” арганізавала майстар-клас, які адрасаваў журналістам-фрылансерам і меў тэматычны назоў “Як адкрыць сваю справу і зарабляць фрылансам”. Фактычна гэта была нефармальная сустрэча Аляксандра Таранціны-Ждановіча з калегамі-журналістамі, сярод якіх былі і тыя, хто даўно працуе ў якасці фрылансера, а таксама і тыя, хто толькі наважваецца адправіцца ў “вольнае плаванне”. Былі таксама і проста зацікаўленыя журналісцкай працай слухачы.

 

Спадар Аляксандар распавёў гісторыю свайго шляху ў прафесійную журналістыку, а таксама ўзнікнення свайго творчага псеўданіму Таранціна. Да таго, як стаць фатографам, Аляксандар Ждановіч 9 год свайго жыцця прысвяціў медыцыне: працаваў на хуткай дапамозе і вучыўся ў медыцынскім універсітэце. Але ў выніку яго захапленне фатаграфіяй перамагло, і ён кінуў універсітэт на 5 курсе і цалкам прысвяціў сябе рабоце ў журналістыцы. “Я ўсё кінуў і стаў фатографам”, – так падвынікаваў свой жыццёвы разварот Аляксандар Ждановіч.

Папрацаваўшы некаторы час журналістам-фрылансерам, спадар Аляксандар заснаваў сваё сямейнае журналісцкае агенцтва “Таранціны і сыны”, балазе яго жонка таксама працуе у галіне журналістыкі, а галава сям’і вырашыў да ўсяго далучыць да сямейнага бізнесу і дзяцей.

Падчас сустрэчы Аляксандар Ждановіч адказаў прысутным на шматлікія пытанні і распавёў пра розныя аспекты свае творчае дзейнасці, таксама як і пра асаблівасці работы з кліентамі ў якасці суб’екта гаспадарання – індывідуальнага прадпрымальніка ці фірмы. Як падкрэсліў Аляксандар Ждановіч, праца ў такім фармаце, за аднаго боку дае большую свабоду і незалежнасць, але з другога вымагае адказнага падыходу да сваіх асабістых фінансаў, бо журналіст-фрылансер не мае сталай зарплаты і адпаведных сацыяльных гарантый.

Відэа Удадзіміра Бараніча

Фота Андрэя Шаўлюгі