Навіны і артыкулы

Вэбінар ЕФЖ “Сацыяльнае забеспячэнне для журналістаў-фрылансераў у Еўропе”
Далучайцеся да вэбінару “Сацыяльнае забеспячэнне для журналістаў-фрылансераў у Еўропе”, які адбудзецца 21 красавіка ў 13.00. ...
Яго арганізоўвае Еўрапейская федэрацыя журналістаў, экспертная група па фрылансе сумесна з Нямецкай федэрацый журналістаў (Deutscher Journalisten-Verband).
У праграме вэбінару: апісанне сістэм сацыяльнай абароны фрылансераў у Бельгіі, Нідэрландах, Нарвегіі, і, як найлепшы з варыянтаў – нямецкай сістэмы. Кансультант з Дацкага саюза журналістаў раскажа, якія віды сацыяльнай абароны можна абмяркоўваць з працадаўцамі і якія варыянты існуюць для фрылансераў-ІП.
Вядоўцы вэбінару – эксперты ў галіне фрыланс-журналістыкі Іван Дэклерк (Фламандская асацыяцыя журналістаў, Бельгія) і Кішцін Балоці (Дацкі саюз журналістаў, Данія). Мова вэбінару – англійская. Для ўдзелу ў вэбінары неабходна загадзя зарэгістравацца па лінку. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце ліст, якім трэба пацвердзіць удзел.