Навіны і артыкулы

Сапраўдны фрылансер: Цібо Маршан з Францыі

Сапраўдны фрылансер: Цібо Маршан з Францыі

Малады фрылансер-вандроўнік Цібо Маршан не шукае лёгкіх шляхоў. Яго не задаволіла праца ў правінцыйнай французскай прэсе пад пільным вокам рэдактара. Ён вучыць расейскую ...

 А пазней накіроўваецца ва Украіну, бо там прызнаюць журналістаў-фрылансераў і ёсць магчымасць прафесійна самаўдасканальвацца, каб, урэшце, знайсці рэдакцыю сваёй мары на радзіме.

Чаму Вы вырашылі працаваць журналістам-фрылансерам?

Пасля вучобы на факультэце журналістыкі я працаваў на некалькі рэгіянальных газетаў. Аднак мне не былі даспадобы рамкі, у якія мяне заганялі, а таксама артыкулы, якія мне даводзілася пісаць. Мне хацелася асвятляць міжнародныя стасункі ці, прынамсі, мець магчымасць падарожнічаць. Замест гэтага мне даводзілася пісаць пра мясцовае палітычнае жыццё. Я звольніўся і стаў фрылансерам, каб набыць досвед і мець магчымасць пазней працаўладкавацца ў больш паважных выданнях.

Фрыланс быў адзінай для мяне магчымасцю распачаць кар’еру, якая была мне па душы. Не планую заставацца ў фрылансе надоўга. Спадзяюся, што праз год у мяне будзе дастаткова здольнасцяў і досведу, каб далучыцца да рэдакцыі маёй мары.

Ці пішаце Вы на нейкую асобную тэму? Пра што вашыя публікацыі?

Насамрэч, я не спецыялізаваўся ў нейкай канкрэтнай тэматыцы. Магу пісаць пра ўсё, пачынаючы са спорту да культуры і палітыкі. Аднак мой пераезд у Беларусь і, пазней, ва Украіну паспрыяў маёй абазнанасці ў тэматыцы Усходняй Еўропы і пост-савецкай прасторы.

Дзе Вы друкаваліся?

Мая кар’ера ў журналістыцы пачыналася ў некалькіх буйных рэгіянальных газетах: Ouest France (“Заходняя Францыя”), La Nouvelle République (“Новая Рэспубліка”) і La Voix du Nord (“Голас поўначы”). З цягам часу мне ўдалося пераканаць такіх волатаў, як L'Humanité and Libération. Таксама я супрацоўнічаў з міжнародным французскім радыё RFI.

Якімі артыкуламі Вы ганарыцеся?

Ганаруся сваімі артыкуламі ў каталіцкім тыднёвіку Témoignage Chrétien, бо ў мяне заняло багата часу, каб дасягнуць добрых вынікаў падчас працы ў гэтым выданні.  

Якія найлепшыя і найгоршыя аспекты фрыланс-журналістыкі?

Свабода – гэта, вядома, найлепшае ў фрылансе. Вы можаце арганізаваць працу так, як вам будзе зручна, і пісаць пра рэчы, якія Вам цікавыя. З іншага боку часам вас можа агортваць адчуванне самоты. Таксама вы ніколі не зможаце прадбачыць, колькі атрымаецца зарабіць да канца месяца. Гэтая няпэўнасць можа палохаць.

Пераклад Андруся Клікунова