Навіны і артыкулы

Сапраўдны фрлансер Алесь Кіркевіч: «Інфармацыя – тая ж ежа»

Сапраўдны фрлансер Алесь Кіркевіч: «Інфармацыя – тая ж ежа»

Пра галоўныя выклікі і важнейшыя для сучаснага журналіста рэчы расказвае фрылансер з Гародні Алесь Кіркевіч. ...

Алесь Кіркевіч журналіст-фрылансер, піша для «Белгазеты», «Белсата», «Новага Часу» і іншых СМІ.

Галоўны выклік, які сёння паўстаў для журналістаў – перапоўненасць інфармацыяй, дзе далёка не ўсё праўда, далёка не ўсё патрэбна.

– Што сёння патрэбна журналісту, каб паспяхова працаваць на медыярынку? – Якасны, цікавы, лаканічны кантэнт, які будзе дастаткова прывабным, каб яго заўважылі, дастаткова лёгкім у спажыванні, каб яго «з’елі», дастаткова карысным, каб пасля не было ванітаў ці пякоткі.

Інфармацыя – тая ж ежа, прадукт.

– Якія якасці дапамагаюць журналісту быць паспяховым? – Лёгкае пяро і адсутнасць корачкі беларускага журфаку.

Журналіст з’яўляецца – выпускніком Школы маладога журналіста ў Гародні, у журналістыцы з 2012 году.

Урывак з публікацыі ў часопісе "Абажур", старонка 8